Каштоўнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каштоўнасць — важнасць, значнасць, карысць, карыснасць чаго-небудзь. Знешне каштоўнасць выступае як уласцівасць прадмета ці з'явы. Аднак значнасць і карыснасць уласцівы ім не ад прыроды, не проста ў сілу ўнутранай структуры аб'екта самога па сабе, а з'яўляюцца суб'ектыўнымі ацэнкамі пэўных уласцівасцей, якія залучаны ў сферу грамадскага быцця чалавека, чалавек у іх зацікаўлены ці выпрабоўвае патрэбнасць. Сістэма каштоўнасцей мае ролю паўсядзённых арыенціраў у прадметнай і сацыяльнай рэчаіснасці чалавека, абазначэнняў яго розных практычных адносін да навакольных прадметаў і з'яў. Напрыклад, шклянка, быўшы інструментам для пітва, праяўляе гэту сваю карысную ўласцівасць як спажывецкі кошт, матэрыяльная выгода. З'яўляючыся прадуктам працы і прадметам таварнага абмену, шклянка выступае як эканамічная каштоўнасць, кошт. Калі шклянка ўяўляе сабой прадмет мастацтва, яна надзяляецца яшчэ і эстэтычнай каштоўнасцю, прыгажосцю.