Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх (Тураў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх — мураваны праваслаўны храм у горадзе Тураў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Ленінская, 97а. Архітэктарам храма з’яўляецца Валянцін Андрэевіч Ліхапол[1].
Славутасць | |
Кафедральны сабор у імя свяціцеляў Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх | |
---|---|
52°04′15″ пн. ш. 27°43′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Тураў |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Тураўская епархія |
Архітэктар | Валянцін Андрэевіч Ліхапол |
Будаўніцтва | 2010—2013 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будаўніцтва кафедральнага сабора пачалося ў сярэдзіне XII стагоддзя. У XIII стагоддзі храм быў разбураны татарамі.
Праект сабора распрацаваны ў 2008 годзе архітэктарамі В. А. Ліхаполам, М. В. Ліхаполам, А. В. Ліхаполам[2]. 5 лістапада 2009 года патрыярх Кірыл благаславіў будаўніцтва сабора. 11 мая 2010 года мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам быў закладзены першы камень у падмурак будучага сабора. 11 мая 2012 года Філарэт здзейсніў закладку падмурка званіцы.
11 мая 2013 года адбылося ўрачыстае асвячэнне кафедральнага сабора[3].
Сабор пабудаваны ў старажытным візантыйскім стылі. Вышыня двухпавярховага сабора разам з крыжам — 32 метры[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.