![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/All-Saints.jpg/640px-All-Saints.jpg&w=640&q=50)
Святы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Святы (ад праслав. Svętъ, svętъjь; мн. л. — святыя) — міфічная або гістарычная асоба, асабліва шануемая ў розных рэлігіях за пабожнасць, праведнасць, богаспадобнасць, устойлівае вызнанне веры, пасрэдніцтва паміж Богам і людзьмі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e0/All-Saints.jpg/640px-All-Saints.jpg)
У хрысціянстве (за выключэннем некаторых пратэстанцкіх канфесій) пабожны і дабрадзейны чалавек, кананізаваны царквой, які ўяўляе сабой узор цноты і які жыве паводле вучэння Царквы пасля яго скону на нябёсах і моліцца перад Богам за ўсіх людзей, якія жывуць на зямлі.