Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак — колішні каталіцкі культавы комплекс XVIII ст. у Брэсце. Знаходзіцца ў Валынскім прадмесці, на гістарычнай Бернардзінскай плошчы, пры ўтоку ракі Мухаўца ў Буг. Помнік архітэктуры віленскага барока.
Хуткія факты Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак, Краіна ...
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак | |
---|---|
![]() Касцёл Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак | |
52°04′44,74″ пн. ш. 23°39′30,33″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Места | Брэст |
Дата заснавання | XVII ст. |
Закрыць
Утвараў адзіны комплекс з касцёлам Святога Яна Хрысціцеля і кляштарам бернардзінцаў. Пры ўзвядзенні Брэсцкай крэпасці ўлады Расійскай імперыі спярша зачынілі кляштар, а потым зруйнавалі касцёл. За савецкім часам знішчэнне помніка працягнулася. Да нашага часу захаваліся рэшткі кляштара і сутарэнні касцёла, якія патрабуюць неадкладнай кансервацыі і рэстаўрацыі.