![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Картаграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Картаграфія (ад грэчаскай χάρτης — «карта» і γράφειν — «маляваць») — навука аб даследаванні, мадэляванні і адлюстраванні прасторавага размяшчэння, спалучэння і ўзаемасувязі аб’ектаў і з’яў прыроды і грамадства (геаграфічнай абалонкі Зямлі). У больш шырокай трактоўцы картаграфія ўключае тэхналогію і вытворчую дзейнасць.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png)
Аб’ектамі картаграфіі з’яўляюцца Зямля, нябесныя целы, зорнае неба і Сусвет. Найбольш папулярнымі пладамі картаграфіі (зразумелымі большасці людзей) з’яўляюцца вобразна-знакавыя мадэлі прасторы ў выглядзе: плоскіх карт, рэльефных і аб’ёмных карт, глобусаў. Яны могуць быць прадстаўлены на цвёрдых, плоскіх або аб’ёмных матэрыялах (папера, пластык) або ў выглядзе малюнка на відэаманіторы.