Канстытуцыя Грэцыі
дзейная Канстытуцыя Грэчаскай рэспублікі, прынятая ў 1975 годзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Канстытуцыя Грэцыі 1975 года (грэч. Σύνταγμα της Ελλάδας — «Сынтагма Эладас») — дзеючая Канстытуцыя Грэчаскай рэспублікі, прынятая пятым скліканнем грэчаскага парламента. Дзейнічае з 1975 года, двойчы пераглядалася — у 1986 і ў 2001 гадах. Канстытуцыйная гісторыя Грэцыі распачалася падчас вайны за незалежнасць Грэцыі, падчас якой былі прынятыя тры рэвалюцыйныя грэчаскія канстытуцыі. Першая грэчаская канстытуцыя была прынятая ў 1822 годзе. Апошняя рэдакцыя 1975 года з'яўляецца пераглядам Канстытуцыі 1952 года. Цэнтральная плошча Сінтагма ў Афінах, на якой месціцца будынак парламента, названая ў гонар Канстытуцыі.