Камп’ютарная мыш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мыш (англ.: mouse) — указальная прылада ўводу, якая ўжываецца падчас працы з графічным інтэрфейсам камп’ютара. Вынайдзена Дугласам Энгельбартам у 1963 годзе. Мыш робіць магчымым кіраванне курсорам на экране камп’ютара праз яе перамяшчэнне па плоскай паверхні. Мыш вылічае змены свайго палажэння на паверхні, і пасля яго змянення на лічбавы выгляд камп’ютар адпаведна змяняе палажэнне курсора на экране.