From Wikipedia, the free encyclopedia
Зона свабоднага гандлю (ЗСГ) — тып міжнароднай інтэграцыі, пры якім у краінах-удзельніцах скасоўваюцца мытныя зборы, падаткі, а таксам колькасныя абмежаванні ва ўзаемным гандлі ў адпаведнасці з міжнародным дагаворам. Гэта больш глыбокі тып інтэграцыі, чым прэферэнцыйныя пагадненні. За кожнай краінай-удзельніцай захоўваецца права на самастойнае і незалежнае вызначэнне рэжыму гандлю з трэцімі дзяржавамі. У большасці выпадкаў умовы зоны свабоднага гандлю распаўсюджваюцца на ўсе тавары акрамя прадуктаў сельскай гаспадаркі. Зона свабоднага гандлю можа каардынавацца невялікім міжурадавым сакратарыятам, размешчаным ў адной з краін-членаў, але звычайна абыходзяцца без яго, а асноўныя параметры свайго развіцця краіны ўзгадняюць на перыядычных нарадах кіраўнікоў адпаведных ведамстваў. Між краінамі-удзельніцамі захоўваюцца мытныя межы і пасты, якія кантралююць паходжанне тавару.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.