![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/%25C4%258Carnobyl_radiacyja_1996-be.svg/langbe-640px-%25C4%258Carnobyl_radiacyja_1996-be.svg.png&w=640&q=50)
Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС (укр.: Зона відчуження Чорнобильської АЕС) — забароненая для вольнага доступу тэрыторыя, інтэнсіўна забруджаная радыянуклідамі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Зона была створаная ў 1986 годзе пасля эвакуацыі насельніцтва з 30-кіламетровай зоны вакол станцыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/%C4%8Carnobyl_radiacyja_1996-be.svg/640px-%C4%8Carnobyl_radiacyja_1996-be.svg.png)
«закрытыя» зоны (больш pf 40 Кы/км²) | |
зоны пастаяннага кантролю (15—40 Кы/км²) | |
зоны пэрыядычнага кантролю (5—15 Кы/км²) | |
1—5 Кы/км² |
Чарнобыльская зона ўключае поўнач Іванкіўскага раёна Кіеўскай вобласці, дзе непасрэдна размешчана электрастанцыя, гарады Чарнобыль і Прыпяць, поўнач Палескага раёна Кіеўскай вобласці, а таксама частку Жытомірскай вобласці да граніцы з Беларуссю.
Тэрыторыяй кіруе Адміністрацыя зоны адчужэння, якая ўваходзіць у склад Міністэрства Украіны па пытаннях надзвычайных сытуацый і па справах аховы насельніцтва ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.
Функцыянальнае прызначэнне зоны адчужэння палягае ў кантраляванні пашырэння радыяактыўных рэчываў і ў кантролі становішча прыродных сістэм і тэхнагенных аб’ектаў.