From Wikipedia, the free encyclopedia
Зноемскае княства (чэшск.: Znojemský úděl) — княства на поўдні Маравіі, дзе ў XI—XII стст. кіравала адна з галін роду Пржэмыславічаў.
У 1054 годзе князь Бржэціслаў I пастанавіў, што старэйшы ў родзе павінен кіраваць у Празе, а малодшыя атрымліваюць Маравію і павінны падпарадкоўвацца старэйшаму князю. Паводле гэтага старэйшы сын Бржэціслава, Спытыгнеў II, стаў у 1055 годзе князем чэшскім. Маравія была падзелена на 2 часткі, якія атрымалі другі і трэці сыны Бржэціслава. Ураціслаў атрымаў частку Маравіі са стальцам у Оламаўцы (Оламаўцкае княства), Конрад у выніку частку мараўскіх зямель зса стальцам у Брне, якія склалі Брненскае княства.
Брненскае княства межавала з аўстрыйскімі землямі, і абараняла Чэхію ад нападаў з поўдня. Пасля смерці Конрада I Брненскага яно было падзелена паміж яго сынамі: Ольдржых стаў кіраваць з Брна, а Літальд — са Знойма. Так утварылася Зноемскае княства.
№ | Імя | Партрэт | Нарадзіўся | Памёр | Гады кіравання | Каментарыі |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Літальд | ? | 15 сакавіка 1112 | 1092—1097 | Сын Конрада I Брненскага. | |
2 | Баржывой II | каля 1065 | 2 лютага 1124 | 1097—1101 | Брат Бржэціслава II Чэшскага, 3-і сын чэшскага князя Ураціслава II. Князь брненскі 1097—1101, князь чэшскі 1100—1107, 1117—1120 | |
3 | Літальд | ? | 15 сакавіка 1112 | 1101—1012 | Другі раз. | |
4 | Ольдржых (Удальрых) | ? | 27 сакавіка 1113 | 1112—1113 | Брат Літальда Зноемскага. | |
5 | Сабеслаў I Ольдржых | каля 1075 | 14 лютага 1140 | 1113—1123 | 5-ы сын князя Ураціслава II. Князь чэшскі 1125—1140 | |
6 | Конрад II Зноемскі | ? | пасля 1161 | 1123—1128 1134 — пасля 1161) | Сын Літальда Зноемскага. Князь брненскі 1156 — пасля 1161. У 1128—1134 быў зняволены князем чэшскім Сабеславам I. | |
7 | Конрад III Ота | ? | 9 верасня 1191 | пасля 1161—1191 | Сын Конрада II Зноемскага, князь оламаўцкі 1182—1189, князь брненскі 1177—1189, маркграф мараўскі 1182—1189, князь чэшскі 1182, 1189—1191 | |
8 | Уладзіслаў Індржых | ? | 12 жніўня 1222 | 1192—1194 | Сын караля Уладзіслава II. Маркграф мараўскі 1192—1194, 1197—1222, князь чэшскі ў 1197 | |
9 | Індржых (Генрых) Бржэціслаў | ? | 15 чэрвеня 1197 | 1194-1197 | Сын Генрыха, 4-га сына князя чэшскага Уладзіслава I. Біскуп пражскі 1182—1197, князь чэшскі 1193—1197. |
У 1197 годзе Зноемскае княства ўвайшло ў склад уладанняў маркграфа Маравіі Уладзіслава Індржыха.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.