горад у Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Злынка — горад у Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Злынкаўскага раёна. Насельніцтва 5,4 тыс. чалавек (2005).
Горад
| ||||||||||||||||
Горад размешчаны на рацэ Злынка, ля мяжы з Беларуссю, за 225 км на паўднёвы захад ад Бранска, за 8 км ад аднайменнай чыгуначнай станцыі.
На правым беразе р. Злынка ў 1682 годзе перасяленцамі з р. Ветка заснаваны стараверскі скіт; у 1700 годзе ў рангавых дачах Старадубскага палка Гетманшчыны была заселена слабодка Злынка, якая стала адным з цэнтраў стараверства (сюды перасяляліся купцы-стараверы з Арла і Каломны).
У 1770 годзе паводле ўказа рускай імператрыцы Кацярыны II Злынка была нададзена графу П. А. Румянцаву-Задунайскаму. З канца XVIII стагоддзя Злынка — рамесны цэнтр (каменнае і цяслярскае рамёствы); у яе склад увайшла Красная слабада (на левым беразе р. Злынка), дзе развіваліся дрэваапрацоўка і гарбарны промысел. З 1860-х гадоў Злынка — адзін з цэнтраў вытворчасці запалак у Расіі. Эканамічнаму ўздыму спрыяла адкрыццё ў 1887 годзе руху па праведзенай каля яе чыгунцы Бранск — Гомель. Да канца ХІХ стагоддзя Злынка — пасад Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
У маі 1917 года прайшла 14-дзённая забастоўка рабочых[2] У сакавіку 1918 г. Злынка акупавана германскімі войскамі. Узята Багунскім палком Чырвонай Арміі пад камандаваннем М. А. Шчорса ў снежні 1918 года. Уваходзіла ў склад Гомельскай губерні (1919—1926), Бранскай губерні (1926—1929), Заходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944) РСФСР.
Горад з 1925 года. Раённы цэнтр Арлоўскай вобласці (1939—1944), Бранскай вобласці (1944—1959, з 1988). У 1959—1988 гадах у складзе Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці.
У Вялікую Айчынную вайну 25 жніўня 1941 года акупавана германскімі войскамі. Вызвалена савецкімі войскамі 26 верасня 1943 года падчас Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі.
Горад і яго наваколлі моцна пацярпелі ў выніку Чарнобыльскай аварыі (1986). У 2015 годзе Пастановай Урада РФ Злынка аднесена да зоны пражывання з правам на адсяленне.
|
Лясгас, кансервавы завод. Вытворчасць алмазнага інструмента, лічыльнікаў вадкасці і газу.
Захаваліся жылыя і грамадскія будынкі XVIII — пачатку XX стст., у тым ліку драўляныя, з багатым разбярствам цэрквы: Узнясення (1870), Мікалая Цудатворцы (кан. XIX ст.), драўляная Пакроўская старавераў-беспапоўцаў (1903—1904) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.