адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Зана́рацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Занарач.
Занарацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мядзельскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Занарач |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 760 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222382 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сырмежскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадкі Старлыгі і Сырмеж, вёскі Астраўляны, Балтагузы, Баярнавічы, Беражныя, Буйкі, Воўчына, Іванкі, Каракулічы, Конціненты, Міціненты, Носавічы, Няверавічы, Памошша, Сурвілы, Сяляткі, Хмылкі, Хоневічы, Шэметава, Яневічы і хутар Шэметава)[1].
Сельсавет размяшчаецца на паўднёвы захад ад Мядзела, на паўднёвым беразе Нарачы ў межах Нарачана-Вілейскай нізіны на поўдзёнь ад Свянцянскіх градаў. Адлегласць да Мінска складае 130 км, да Вільні — 100 км, найменшая адлегласць да мяжы з Еўрасаюзам складае 50 км.
Сельсавет мяжуе з Нарацкім і Мядзельскім сельсаветамі. Частку земляў Занарацкага сельсавета займае Нацыянальны парк «Нарачанскі».
Частка берага Нарачы, якая знаходзіцца на тэрыторыі Занарацкага сельсавета роўная, пясчаная, высокая. Бераг зніжаецца на ўсход ад Занарачы і робіцца балоцістым. Каля паўночнай часткі аграгарадка Занарач знаходзіцца невялікі паўвостраў, які выступае ў Нарач прыблізна на 200 м.
Праз тэрыторыю сельсавета праходзіць аўтамабільная дарога Нарач—Мінск. За 30 км ад сельсавета праходзіць шаша Вільня—Полацк, за 36 км знаходзіцца бліжэйшая чыгуначная станцыя — Княгінін.
Станам на 2007 г. агульная колькасць насельніцтва (9 населеных пунктаў) складала 1253 чал., агульная колькасць двароў — 535.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1123 чалавекі[2], з іх 94,0 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1760 чалавек[4].
На тэрыторыі Занарацкага сельсавета размяшчаюцца:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.