польскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Замойскія (польск.: Zamoyscy) — польскі шляхецкі род, які адыграў выключную ролю ў нацыянальнай гісторыі і культуры. Занесены ў радаводную кнігу шляхты Царства Польскага.
Род бярэ пачатак ад Лазінскіх. У XV стагоддзі Томаш Лазінскі набыў маёнтак у Старой Замасці. Яго сыны Фларыян і Мацей узялі прозвішча Замойскія.
Яго праўнук Станіслаў (1519—1572), кашталян холмскі, быў першым сенатарам у гэтай сям'е. Сын Станіслава — канцлер і гетман Ян Замойскі — застаўся ў гісторыі як адзін з архітэктараў польскай велічы. На землях сваёй ардынацыі ён пабудаваў ідэальны рэнесансны горад — Замасць.
Прамое нашчадства канцлера згасла ў XVII стагоддзі на ўнуку яго, Яне Малодшым, які не пакінуў дзяцей ад шлюбу з будучай каралевай Марысенькай. Адзіная яго сястра, Грызельда, была ў шлюбе з Ераміяй Вішнявецкім; іх сынам быў польскі кароль Міхаіл Карыбут Вішнявецкі.
Астатнія графы Замойскія паходзяць ад чацвёртаюраднага брата гетмана Яна, кашталяна холмскага, якога звалі таксама Янам. Яго нашчадкі да самага падзелу Рэчы Паспалітай займалі найважнейшыя дзяржаўныя пасады. Сярод іх вядомы, у прыватнасці, канцлер вялікі каронны Анджэй Замойскі (1716-92), унукі яго Анджэй Артур (1800-74) і Уладзіслаў Замойскія (1803-68) — выдатныя дзеячы польскай эміграцыі, а таксама ўнук апошняга, Маўрыцы Замойскі (1871—1939), 15-ы ардынат на Замасці, міністр замежных спраў у 1924 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.