Заечы востраў (Санкт-Пецярбург)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Заечы востраў (руск.: За́ячий остров, пераклад фінскай назвы вострава Янісары — фінск.: Jänissaari) — востраў у самым шырокім месцы вусця Нявы, дзе яна падзяляецца на 2 рукавы (Вялікую і Малую Няву).
Заечы востраў | |
---|---|
руск. Заячий остров | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Размяшчэнне | |
59°56′59″ пн. ш. 30°18′59″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня — 750 метраў, шырыня — каля 400 метраў. Адасоблены ад Петраградскага вострава Кронверкскім пралівам (Кронверкскай пратокай). У шведскіх крыніцах XVII стагоддзя востраў называўся Люст-гольм («Вясёлы востраў») альбо Люстэйланд («Вясёлая зямля»). 16(27) мая 1703 года па прыказу Пятра Першага была закладзена крэпасць Санкт-Пецярбург, назва якой хутка распаўсюдзілася на горад, а крэпасць пасля будаўніцтва Петрапаўлаўскага сабора пачала называцца Петрапаўлаўскай. У XVIII стагоддзі афіцыйная называўся Крэпасным востравам, аднак назва не прыжылася. Сучаснае аблічча набыў у канцы XIX стагоддзя, калі былі засыпаны рвы, якія адасаблялі Аляксееўскі і Іаанаўскі равеліны ад крэпасці. Ля падножжа сцен крэпасці створаны пляжы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.