Завулак Грыўцова
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Завулак Грыўцова — завулак у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга. Праходзіць ад набярэжнай ракі Мойкі да Сянной плошчы.
Завулак Грыўцова Адміралцейскі раён | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Працягласць |
|
Назва ў гонар | Аляксандр Іванавіч Грыўцоў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
20 жніўня 1739 года было прысвоена найменне Малая Сарская вуліца; назва звязана з тым, што вуліца з’яўлялася пачаткам дарогі ў Царскае Сяло. З 1772 года называлася Конны завулак — па конных пляцоўках на Сянной плошчы, дзе гандлявалі коньмі.
У 1778 годзе частка вуліцы на ўчастку ад ракі Мойкі да ракі Крывушы была перайменавана ў Дзямідаў завулак, па прозвішчы ўладальніка дамоў № 1 і 5 А. Г. Дзямідава. 16 красавіка 1887 года абодва завулкі былі аб’яднаны пад агульнай назвай Дзямідаў завулак.
Сучасную назву завулак атрымаў 15 снежня 1952 года, у гонар А. І. Грыўцова, ваеннага шафёра, удзельніка абароны Ленінграда, Героя Савецкага Саюза.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.