Эўклід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эўклід ці Еўклід (стар.-грэч.: Ευκλείδης, каля 300 да н.э.) — старажытнагрэчаскі матэматык, «бацька геаметрыі».
Эўклід | |
---|---|
Εὐκλείδης | |
Дата нараджэння | не раней за 340 да н.э. і не пазней за 315 да н.э. |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | невядома[2] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, пісьменнік |
Навуковая сфера | матэматыка |
Вядомыя вучні | Diocleides of Athens[d][3] |
Вядомы як | «Бацька Геаметрыі» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфічныя звесткі аб Еўклідзе вельмі скупыя. Верагодным можна лічыць толькі тое, што яго навуковая дзейнасць працякала ў Александрыі у 3 ст. да н. э.[4]
Асноўная праца Эўкліда «Пачаткі» (Στοιχεῖα) больш за дзве тысячы год заставалася асноўным падручнікам геаметрыі, змяшчаючы набор аксіём, якія складаюць сістэму прынцыпаў, вядомую як Эўклідава геаметрыя. Акрамя выкладу геаметрыі (планіметрыі і стэрэаметрыі) і рада пытанняў тэорыі лікаў, у гэтай рабоце Эўклід падвёў вынік папярэдняму развіццю старажытнагрэчаскай матэматыкі і стварыў фундамент далейшага развіцця матэматыкі.
З іншых твораў па матэматыцы трэба адзначыць «Аб дзяленні фігур», які захаваўся ў арабскім перакладзе, 4 кнігі «Канічныя сячэнні», матэрыял якіх увайшоў у твор з такою ж назвай Апалонія Пергскага, а таксама «Парызмы», уяўленне аб якіх можна атрымаць з «Матэматычнага збору» Папа Александрыйскага. Эўклід — таксама аўтар работ па астраноміі, оптыцы, музыцы і інш.[4]