From Wikipedia, the free encyclopedia
Дыяцэзія Аба (лац.: Dioecezis Aboensis) — скасаваная дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Аба, Фінляндыя. Дыяцэзія Аба ўваходзіла ў архідыяцэзію Упсалы. Дыяцэзія Аба распаўсюджвала сваю юрысдыкцыю на паўднёвую частку сучаснай Фінляндыі.
Дыяцэзія Аба | |
---|---|
Dioecesis Aboensis | |
Рымскі абрад | |
Галоўны горад | Аба, Фінляндыя |
Дата заснавання | XII стагоддзе |
Дата скасавання | 22 ліпеня 1522 года |
Кафедральны сабор | Кафедральны сабор Турку |
Тытул іерарха | Roman Catholic Bishop of Åbo[d] |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыяцэзія Аба была заснавана ў сярэдзіне XII стагоддзя пасля захопа гэтай тэрыторыі шведамі, якія прынеслі сюды хрысціянства. Першым епіскапам епархіі стаў святы Генрых Упсальскі.
Апошнім епіскапам каталіцкай дыяцэзіі быў Арві Куркі, які загінуў падчас караблекрушэння 22 ліпеня 1522 года, калі ён з-за праследавання з боку пратэстантаў быў вымушаны пакінуць Фінляндыю. Пасля смерці Арві Куркі дыяцэзія Аба спыніла сваё існаванне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.