Дубраўскі сельсавет (Шчучынскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дубраўскі сельсавет.
Ду́браўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дубрава.
Хуткія факты Дубраўскі сельсавет, Краіна ...
Дубраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Жалудоцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Дубрава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 студзеня 1969 |
Закрыць
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 чэрвеня 1959 года ў склад Вангеўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Карытніца, Красачкі, Мажэвічы і Шаўдзіны)[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Жалудоцкага пассавета[2].