From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (Дзяржкаммаёмасць) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў, а таксама дзяржаўнае рэгуляванне тапографа-геадэзічнай дзейнасці і землеўпарадкавання.
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
скарочана — Дзяржкаммаёмасць | |
| |
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | Рэспубліка Беларусь |
Дата стварэння | 5 мая 2006 |
Папярэднія ведамствы |
Фонд дзяржаўнай маёмасці Міністэрства эканомікі Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | 220005, Мінск, Чырвоназоркавы зав., д. 12 |
Старшыня | Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч |
Падведамны орган | Дзяржаўны цэнтр картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь |
Сайт | gki.gov.by |
Дзяржкаммаёмасць падпарадкоўваецца Ураду Рэспублікі Беларусь.
З мэтай правядзення ў Беларусі зямельнай рэформы, у 1991 годзе быў створаны Камітэт па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню. Пазней, у 1997 годзе, адбылося аб’яднанне землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службаў, і быў створаны Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. З 2002 года на яго былі ўскладзены таксама функцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на нерухомую маёмасць і здзелак з ім.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 289 «Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь» створаны Дзяржаўны камітэт па маёмасці шляхам далучэння Фонду дзяржаўнай маёмасці Міністэрства эканомікі да Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сістэму Дзяржкаммаёмасці складаюць:
Галоўнымі задачамі Дзяржкаммаёмасці з’яўляюцца правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў, а таксама дзяржаўнае рэгуляванне тапографа-геадэзічнай дзейнасці і землеўпарадкавання, стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дадзеныя віды эканамічнай дзейнасці.
Дзяржкаммаёмасць каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, а таксама дзейнасць мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у гэтых абласцях.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.