From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзеянні данаў (лац.: Gesta Danorum) — хроніка дацкага гісторыка XII стагоддзя Саксона Граматыка. Гэта асноўная, найбольш поўная крыніца па гісторыі і міфалогіі сярэдневяковай Даніі.
| ||||
Дзеянні данаў | ||||
Gesta Danorum (фрагмент Ангера ), аверс першай старонкі | ||||
Аўтар(ы) | Саксон Граматык | |||
Дата напісання | XII ст. | |||
Мова арыгінала | Латынь | |||
Апісвае | да XII ст. | |||
Жанр | хроніка | |||
Аб'ём | 16 тамоў | |||
Змест | гісторыя Даніі і Паўночнай Еўропы | |||
Першае выданне | "Danorum Regum heroumque Historiae", Педэрсен, 15/03/1514 | |||
Манускрыпты | Фрагменты: Ангера, Лассена, Калл-Расмуссена, Плеснера | |||
Захоўванне | Каралеўская бібліятэка | |||
Арыгінал | толькі фрагменты | |||
Электронны тэкст твора |
Складаецца з 16 тамоў, напісаных на латыні. Gesta Danorum апісвае гісторыю Даніі і ў некаторай ступені скандынаўскую гісторыю з самых старажытных часоў да канца XII ст. Акрамя таго Gesta Danorum змяшчае каштоўныя дадзеныя па гісторыі іншых частак Еўропы.
Арыгінал тэксту Саксона згублены. Захавалася толькі чатыры фрагменты: Фрагмент Ангера, Фрагмент Лассена, Фрагмент Калл-Расмусена і Фрагмент Плеснера. Фрагмент Ангера — самы вялікі і адзіны прызнаны напісаным рукой самога Саксона. Астатнія фрагменты — спісы. Усе захаваныя фрагменты захоўваюцца ў Каралеўскай бібліятэцы Даніі у Капенгагене.
Ужо к XVI стагоддзю тэкст хронікі быў фактычна згублены і вядомы сучаснікам толькі па кароткаму выкладу пад назвай «Compendium Saxonis» ў «Chronica Jutensis» ад 1342. Назва Gesta Danorum была пазначана іменна ў гэтым тэксце. Арыгінальная назва самога Саксона засталася невядомай.
У 1510—1512 гадах Крысціерн Педэрсен, дацкі перакладчык, які жыў у Парыжы, пачаў свае пошукі ўцалелага тэксту «Дзеянні данаў». У рэшце рэшт яму ўдалося знайсці ўцалелы асобнік ў Швецыі ў калекцыі архіепіскапа Лундскага Біргера Гюнерсена. Пры садзейнічанні друкара Ядока Бадыуса «Дзеянні данаў» былі апублікаваны на лацінскай мове 15 сакавіка 1514 года у Францыі ў Парыжы пад назвай «Danorum Regum heroumque Historiae» (Гісторыя каралёў і герояў данаў). Гэта выданне самае першае з вядомых выданняў твора, дзе быў поўнасцю апублікаваны тэкст хронікі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.