From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзеразовыя[1] (Lycopodiaceae) — сямейства споравых раслін.
Дзеразовыя (сямейства) | ||||||||||||||||
Дзераза булавападобная (Lycopodium clavatum) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Наменклатурны тып | ||||||||||||||||
|
Анатамічная будова сцябла прымітыўная. Маладыя сцяблінкі маюць пратастэлічную, а дарослыя — плектастэлічную будову. Звонку сцябло пакрыта эпідэрмай. Далей ідзе моцная кара. Клеткі ўнутраных слаёў кары маюць тоўстыя сценкі і ўтвараюць механічнае кальцо. Цэнтральная частка сцябла занята канцэнтрычным праводзячым пучком (стэлай). Ксілема ў пучку размяшчаецца ў выглядзе стужак, якія злучаны паміж сабой. Паміж участкамі ксілемы і вакол яе з перыферыі — флаэма. Асяродка няма, камбія ў пучку няма. За флаэмай ідзе слой перыцыкла, далей — эндадэрма, якая аддзяляе пучок ад кары. У кары сцябла ёсць ліставыя сляды — пучкі праводзячай тканкі, якія ідуць да жылак ліста.
Характэрны рысы прымітыўнай арганізацыі: дыхатамічнае разгалінаванне сцяблоў і каранёў; адсутнасць строгай дэтэрмінаванасці пры закладванні парасткаў і каранёў; бакавыя карані; анатамічнае падабенства ў будове сцяблоў і каранёў; наяўнасць самых прымітыўных тыпаў стэлы ў шэрагу відаў — пратастэлы, плектастэлы і актынастэлы; вялікая працягласць жыцця гаметафітаў; наяўнасць доўгай шыйкі архегонія. Гэта дае падставу разглядаць віды родаў дзеразовых як сапраўды жывых выкапнёвых раслін.
Дзеразовыя маюць гаспадарчае выкарыстанне. Споры дзеразы ў медыцыне вядомы як дзіцячая прысыпка. Імі таксама перасыпаюць пілюлі. У металургіі пры адліўцы больш дакладных дэталей зямельныя формы пасыпаюць спорамі дзеразы. У сельскай мясцовасці нярэдка дзеразой абвіваюць аркі, партрэты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.