From Wikipedia, the free encyclopedia
Джымі Пэйдж (англ.: Jimmy Page, поўнае імя Джэймс Патрык Пэйдж; англ.: James Patrick Page; нар. 9 студзеня 1944, Хестан, Лондан) — брытанскі рок-музыкант, аранжыроўшчык, кампазітар, музычны прадзюсар і гітарыст, які стаяў ля вытокаў Led Zeppelin і да канца заставаўся музычным «мозгам» гурта. Да гэтага быў вядомы як сесійны гітарыст і ўдзельнік The Yardbirds (з канца 1966 да 1968 года). Пейдж — адзін з найвялікшых і самых уплывовых гітарыстаў усіх часоў. Часопіс Rolling Stone назваў Пейджа «пантыфікам паўэр-рыфаў» і паставіў яго на трэцяе месца ў сваім спісе «100 найвялікшых гітарыстаў усіх часоў» пасля Джымі Хендрыкса і Эрыка Клэптана (у 2011 годзе; да гэтага ён таксама быў уключаны ў спіс 2003 года таго ж часопіса на 9 месцы). У 2010 годзе ён заняў другое месца ў спісе Gibson «50 лепшых гітарыстаў усіх часоў», а ў 2007 годзе — чацвёртае месца ў спісе «100 найвялікшых гітарных герояў» часопіса Classic Rock. Яго двойчы ўводзілі ў Залу славы рок-н-ролу: адзін раз як удзельніка Yardbirds (1992) і адзін раз як удзельніка Led Zeppelin (1995).
Джымі Пэйдж | |
---|---|
англ.: James Patrick Page | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 9 студзеня 1944[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Жонка | Patricia Ecker[d] і Jimena Gómez Paratcha[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | гітарыст, кампазітар, аўтар песень, музычны прадзюсар, музыкант |
Інструменты | гітара[4], мандаліна, Gibson Les Paul[d], Gibson EDS-1275[d], Fender Stratocaster[d], Fender Telecaster[d] і ARP 2500[d] |
Жанры | рок-музыка, хард-рок, блюз-рок, фолк-рок, прагрэсіўны рок і блюз[4] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
jimmypage.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.