Джузэпэ Вердзі
італьянскі кампазітар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джузэ́пэ Фартуні́на Франчэ́ска Ве́рдзі (італ.: Giuseppe Fortunino Francesco Verdi, 10 кастрычніка 1813, Ранколе, каля горада Бусета, Італія — 27 студзеня 1901, Мілан) — італьянскі кампазітар, творчасць якога з’яўляецца адным з найбуйнейшых дасягненняў сусветнага опернага мастацтва і кульмінацыяй развіцця італьянскай оперы XIX стагоддзя. Кампазітарам створаны 26 опер і рэквіем, шэраг камерных твораў. Сярод лепшых і найбольш вядомых опер кампазітара: «Баль-маскарад», «Рыгалета», «Трубадур», «Травіята». Вяршыня творчасці — апошнія оперы: «Аіда», «Атэла», «Фальстаф».
Джузэпэ Вердзі | |
---|---|
італ.: Giuseppe Verdi | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Джузэпэ Фартуніна Франчэска Вердзі |
Дата нараджэння | 10 кастрычніка 1813(1813-10-10)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1901(1901-01-27)[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | Італія |
Жонка | Margherita Barezzi[d] і Giuseppina Strepponi[d] |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Vincenzo Lavigna[d] і Ferdinando Provesi[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, пісьменнік, палітык |
Гады актыўнасці | XIX стагоддзе |
Інструменты | Аркестр, фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка і опера |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
giuseppeverdi.it | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У мінулым часта грэбліва згадваныя крытыкамі за «патуранне густам простых людзей», «спрошчаную паліфанію» і «бессаромнае меладраматызаванне», шэдэўры Вердзі з’яўляюцца асновай звычайнага опернага рэпертуара праз паўтара стагоддзя пасля іх напісання.