Даніэла Ірашка-Штольц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Даніэла Ірашка-Штольц (ням.: Daniela Iraschko-Stolz; нар. 21 лістапада 1983, Айзенерц, Аўстрыя) — аўстрыйская спартсменка, якая спецыялізуецца на скачках з трампліну. Чэмпіёнка чацвёртага агульнага сезона кубку свету сярод жанчын у 2014/2015.
Спаборнічае ў скачках з трампліну з 2000 года. Стала вядомай, дзякуючы тром асобным перамогам на гарналыжным фестывалі ў Гальменколене. У сезоне 2009/2010 стала пераможцай Кантынентальнага кубку сярод жанчын. Заваявала залаты медаль на Зімовай Універсіядзе 2007 года ў Турыне, залаты медаль на чэмпіянаце свету па скачках з трампліну 2011 года ў Гальменколене і срэбны медаль на Зімовай Алімпіядзе 2014 года.