адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дабраво́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дабраволя.
Дабравольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Свіслацкі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дабраволя |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 527 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ціхавольскага сельсавета[1]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Грынкоўскага сельсавета (вёскі Грынкі 1, Грынкі 2 і Грынкі 3)[2]. У 1976 годзе вёскі Грынкі 1, Грынкі 2, Грынкі 3 і хутары Клеціск перададзены ў склад Нязбодзіцкага сельсавета[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 846 чалавек[4], з іх 95,6 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,7 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 527 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.