Ра́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Рацічы.
Раціцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Гродзенскі раён |
Уключае | 16 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рацічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 20 верасня 2002 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Галынкаўскі сельсавет у складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Галынка. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 8 ліпеня 1950 года ў склад сельсавета са скасаванага Старабагатырскага сельсавета перададзена вёска Маркаўцы[1]. З 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багатырскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гіневічы, сельсавет перайменаваны ў Гіневіцкі сельсавет (пазней Гінавіцкі сельсавет)[2]. 1 жніўня 1966 года ў склад Сапоцкінскага пассавета перададзены населеныя пункты Баяры, Галынка, Маркаўцы, Перстунь, Пралейкі, з Навумавіцкага сельсавета ў склад сельсавета перададзены вёскі Валавічоўцы, Круляўшчына і Рацічы[3]. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навумавіцкага сельсавета з вёскамі Капланаўцы і Скрынікі[4]. 15 ліпеня 1985 года цэнтр перанесены ў вёску Рацічы, сельсавет перайменаваны ў Раціцкі. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Сапоцкінскага пассавета перададзены вёскі Баяры і Перстунь[5]. 20 верасня 2002 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Падлабенскага сельсавета[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 16 населеных пунктаў: Баяры, Валавічоўцы, Гінавічы, Камісарава, Канюхі, Капланаўцы, Круляўшчына, Кулакоўшчына, Лабна-Агароднікі, Ліхасельцы, Навасёлкі, Перстунь, Польныя Багатыры, Рацічы, Сафіёва, Скрынікі.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.