Гімн Нікарагуа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вітаем цябе, Нікарагуа (ісп.: Salve a ti, Nicaragua) — дзяржаўны гімн Нікарагуа. Мелодыя гімна заснавана на іспанскім літургічным гімне XVIII стагоддзя, які ў 1835-1837 гадах быў гімнам краіны. Затым да 1876 года ў якасці гімна выкарыстоўвалася толькі мелодыя гэтага гімна. У 1919 годзе гэта ж мелодыя, аранжыраваная ў больш хуткім тэмпе Луісам Абраамам Дэльгадыльё, была зноў абвешчаная гімнам краіны. У 1939 годзе былі прыняты словы Саламона Ібары Маёргі. У 1971 гімн быў афіцыйна зацверджаны.