Гімн В’етнама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Tiến Quân Ca (Маршыруйце Наперад) — нацыянальны гімн В’етнама. Ён быў напісаны Нгуенам Ван Цао ў 1944 годзе. У 1945 годзе песня была зацверджаная гімнам Дэмакратычнае Рэспублікі В'етнам. З 1976 года з'яўляецца гімнам аб'яднанае Сацыялістычнае Рэспублікі В'етнам. У вершы Нгуена Ван Цао 2 слупкі, але ў якасці гімну выкарыстоўваецца толькі першы, бо пасля атрымання незалежнасці ад Францыі другі слупок зрабіўся неактуальным.