Гімн Венесуэлы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Песня ісп.. Gloria al Bravo Pueblo («Слава смеламу народу») была зацверджана ў якасці гімна Венесуэлы прэзідэнтам Антоніа Гусманам Бланка 25 мая 1881 года. Вершы былі напісаныя ўрачом і журналістам Вісэнтэ Саліясам у 1810. Неўзабаве кампазітар Хуан Хасэ Ландаэта напісаў да гэтых вершаў музыку, але абодва аўтары загінулі пасля падаўлення іспанцамі Першай рэспублікі. Варта адзначыць, што ўжо з 1840 мелодыя здабыла папулярнасць як «Венесуэльская Марсельеза» (La Marsellesa Venezolana), з-за падабенства з французскім гімнам.