Гімн Балівіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нацыянальны гімн Балівіі (ісп.: Himno Nacional de Bolivia) — дзяржаўны гімн Балівіі. Тэкст гімна быў створаны ў 1851 г. Хасэ Ігнасіа дэ Санхінесам, адным з аўтараў Дэкларацыі незалежнасці Балівіі і Канстытуцыі краіны. Музыку напісаў выхадзец з Італіі кампазітар Леапольда Бенедэта Вінчэнці.