From Wikipedia, the free encyclopedia
Гуга Цэлміньш (лат.: Hugo Celmiņš; 30 кастрычніка 1877, Лубана — 30 ліпеня 1941, Масква) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, дыпламат, мэр Рыгі ў 1931-1935 гадах, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1924-1925 і 1928-1929 гадах.
Гуга Цэлміньш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Hugo Celmiņš | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 кастрычніка 1877 |
||||||
Смерць |
30 ліпеня 1941 (63 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1903 годзе атрымаў вышэйшую агранамічную адукацыю ў Рызе, працягваў вучобу ў Берне. Падчас вучобы ўцягнулася ў дзейнасць латышскай карпарацыі «Талавія». У 1907—1913 гадах рэдагаваў латышскае перыядычнае выданне «Балтыйскі фермер», якое выходзіла ў Рызе.
З 1904 года — афіцэр рускай арміі, ваяваў на баку Расіі ў Першай сусветнай вайне. У 1915 годзе трапіў у нямецкі палон. У 1919 годзе ўступіў у новаствораную латышскую армію, змагаючыся з бальшавіцкай арміяй.
У красавіку 1920 годзе ад Латвійскага сялянскага саюза Карліса Улманіса быў абраны ў склад Канстытуцыйнага сходу. Ён выконваў шматлікія міністэрскія функцыі ў розных урадах: быў міністрам сельскай гаспадаркі (1920–1921) і адукацыі (1923–1924).
Узначальваў урад двойчы: першы раз з 19 снежня 1924 года па 23 снежня 1925 года, а затым з 1 снежня 1928 года па 26 сакавіка 1929 года.
Пакінуўшы Сейм у 1931 годзе стаў мэрам Рыгі. У 1935 годзе ўрад Карліса Улманіса накіраваў яго ў дыпламатычную місію ў Берлін, ён таксама быў прадстаўніком у Вене і Гаазе.
У ліпені 1940 года спрабаваў свае сілы на парламенцкіх выбарах, абвешчаных пад ціскам СССР, але ўзначалены ім спіс быў ануляваны прасавецкімі ўладамі, а сам ён у кастрычніку 1940 года быў арыштаваны НКУС СССР, прыгавораны да страты і расстраляны на палігоне «Камунарка» пад Масквой 30 ліпеня 1941 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.