![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/0/0c/%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_Players_Championship_Grand_Final_2014.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_Players_Championship_Grand_Final_2014.jpg&w=640&q=50)
Фінал Players Tour Championship 2013/2014 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінал Players Tour Championship 2013/2014 (таксама вядомы як «Players Championship Grand Final 2014» ці проста «Players Championship 2014» і «Wyldecrest Parks Players Championship 2014» ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2013/2014, які праходзіў з 25 па 29 сакавіка 2014 года на арэне Гільд Хол, у Прэстане, Англія. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Фінал Players Tour Championship 2013/2014 | |
![]() | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 25 — 29 сакавіка 2014 |
Арэна | «Гільд Хол» |
Горад | Прэстан |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | «Wyldecrest Parks» |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 4:0 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Колькасць фрэймаў | 174 |
Колькасць соценных серый | 17 |
Найвышэйшая серыя | 140 (Роні О’Саліван) |
←АТ4 ● PTC 2013/2014 ● | |
←2013 ● Players Championship Grand Final ● 2015→ | |
Снукерны сезон 2013/2014 | |
←World Open | Адкрыты чэмпіянат Кітая→ |
Пераможцам турніру стаў Бары Хокінс, які перайграў на сваім шляху да тытула Стывена Магуайра (4:0), Раяна Дэя (4:3), кітайца Юя Дэлу ў чвэрцьфінале (4:1), Джада Трампа ў паўфінальным матчы (4:1), а ў фінальным паядынку разграміў Джэрарда Грына з Паўночнай Ірландыі з лікам 4:0. Такім чынам, 35-гадовы англічанін выйграў свой пяты прафесійны і другі рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы турнір амаль за два гады (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў ліпені 2012 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Хокінса ў рэйтынгу з пятай пазіцыі на чацвёртую.