Гравюра ад французскага graver — выразаць, ствараць рэльеф) — від графічнага мастацтва, стварэнне выяў, якія можна дубляваць кантактным друкам з рельефных паверхняў ці праз трафарэт. Кожны адбітак лічыцца аўтарскім творам.
Класіфікацыя
У залежнасці ад матэрыялу формы выдзяляюць некалькі відаў гравюры — гравюра на метале, лінагравюра, ксілаграфія, літаграфія, гравюра на картоне, воску і г. д.
У залежнасці ад спосабу апрацоўкі формы гравюра на метале яшчэ раздзяляецца на віды: гравюра разцом на медзі, афорт, мецца-цінта, аквацінта, сухая ігла і інш. Для стварэння рельефа ў гэтых выпадках выкарыстоўваецца або механічны спосаб (разьба іглой, разцом і да т. п.), або хімічны (траўленне кіслатой).
Вядомыя мастакі, якія рабілі рыціны
- Альбрэхт Дзюрэр (1471—1528)
- Францішак Скарына (1490—1551)
- Уільям Хогарт (1697—1764)
Літаратура
- A. Gross (1970). Etching, Engraving, and Intaglio Printing.
- G. Duplessis (1989). Wonders of Engraving.
- Гравюры Францыска Скарыны = Гравюры Франциска Скорины / Навук. рэд. А. І. Жураўскі і інш.; Уступ. артыкул Л. Баразны. — Мінск: Беларусь, 1972. — 42с.
- Агіевіч, Уладзімір Уладзіміравіч. Сімволіка гравюры Скарыны / У. У. Агіевіч; НАН Беларусі. — Мінск: Бел.навука, 1999. — 320с. — ISBN 985-08-0303-7
- Шматаў, Віктар Федаравіч. Беларуская кніжная гравюра ХУІ-ХУІІІ стагоддзяў / АН БССР,Ін-т маст.,этнаграфіі і фальклору
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гравюра
- Спасылкі на тысячы фатаграфій гравюр з розных музеяў у інтэрнэце Архівавана 23 жніўня 2016.
- Азначэнне гравюры на Slounik.org
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.