На́ўклуфт (англ.: Naukluft, ад ням.: nou kloof «вузкая рашчыліна») — горы ў цэнтральнай Намібіі. Найвышэйшы пункт — 1965 м над ўзроўнем акіяну. Агульная плошча — 850 км².

Хуткія факты Наўклуфт, Краіна ...
Наўклуфт
англ. Naukluft
Thumb
Краіна
Перыяд утварэннякембрыйскі перыяд 
Найвышэйшы пункт1965 м 
Thumb
Наўклуфт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Геаграфія

Горы Наўклуфт знаходзяцца ў зоне так званага нахілу, які адлучае цэнтральнае плато Намібіі ад пустыні Наміб. Назва паходзіць ад міжгорных рашчылін, якія ў каланіяльныя часы выкарыстоўваліся жывёлагадоўцамі для перагону статкаў.

Дзякуючы высокім вяршыням (найвышэйшая дасягае 1965 м) Наўклуфт затрымоўвае вільготныя сезонныя вятры і з’яўляецца выдатным вадазборнікам. Сярэднегадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 50 мм да 300 мм. У гарах Наўклуфт бярэ пачатак рака Фіш, самая доўгая ў межах Намібіі.

Геалогія

Горы Наўклуфт сфарміраваліся ў пачатку Кембрыйскага перыяда каля 525—500 млн гадоў таму ў выніку тэктанічных зрухаў зямной кары. Складаюцца пераважна з асадкавых горных парод — вапнякоў і даламітаў. Характэрны карставыя рашчыліны, у тым ліку пячоры і западзіны — рэшткі старажытных саляных азёр.

Прырода

Горы Наўклуфт — адна з найбольш прыродна багатых зон Намібіі. Тут сустракаецца болей за 400 відаў раслін. На заходнім засушлівым схіле пераважаюць карлікавыя хмызнякі, на больш вільготным усходнім — лугі, саванна і гаі, дзе растуць акацыі, фікусы, чорнае дрэва, мята, гваздзікакветныя і г. д. Распаўсюджаныя прадстаўнікі фаўны — зебры, антылопы, гіены, рэдкія яшчаркі і інш.

Для аховы прыроды гор Наўклуфт створаны нацыянальныя паркі і запаведнікі — Наміб-Наўклуфт, Наўклуфт-Зебра парк, Гамсберг.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.