From Wikipedia, the free encyclopedia
Гняздо — збудаванне, якое будуецца рознымі відамі жывёл і служыць як месца для сну, жылля, вывядзення і гадавання нашчадкаў.
Сярод пазваночных жывёл гнёзды будуюць некаторыя рыбы, земнаводныя, паўзуны, большасць птушак, некаторыя млекакормячыя.
У залежнасці ад біялагічнага віду і раёна пражывання знешні выгляд, выкарыстоўваемы матэрыял, а таксама размяшчэнне гнёздаў могуць істотна адрознівацца. Некаторыя віды будуюць гнёзды розных тыпаў у залежнасці ад прызначэння. Гнёзды могуць размяшчацца на дрэвах, пад стрэхамі, у дуплах і на зямлі. Гнёзды драпежных птушак, як правіла, размешчаны ў вельмі цяжкадаступных месцах сярод скал ў гарах, радзей — на высокіх дрэвах. У млекакормячых (суслікі, суркі) гнёзды знаходзяцца ў норах у гнездавых камерах
Многія млекакормячыя і буйныя птушкі выкарыстоўваюць пабудаваныя гнёзды на працягу некалькіх гадоў і дзесяцігоддзяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.