адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гне́знаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гнезна.
Гнезнаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ваўкавыскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гнезна |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 230 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мсцібаўскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мсцібава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1966 годзе ў склад Шылавіцкага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Алекшыцы, Леснікі, Шусцікі[1]. 28 ліпеня 1967 года сельсавет перайменаваны ў Гнезнаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Гнезна[2]. 16 сакавіка 1987 года скасаваны хутар Мачуліска[3]. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Шылавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Агароднікі, Алекшыцы, Кукалкі, Леснікі, Раднікі, Талькаўцы, Шусцікі)[4].
Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы раёна. На аддаленні 10 км ад Ваўкавыска, 100 км ад Гродна, 10 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[5], з іх 60,3 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1230 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.