Гетман польны каронны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Польны гетман каронны — пасада ў Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай, адпавядала намесніку вялікага гетмана кароннага.
У мірны час гетман вялікі звычайна знаходзіўся пры двары, займаўся адміністрацыйнымі пытаннямі і ажыццяўляў стратэгічнае кіраўніцтва, а гетман польны знаходзіўся «ў полі» (пар. з «фельдмаршал» — «палявы маршал»), кіраваў малымі аперацыямі, аховай межаў.
Гетман польны падпарадкоўваўся гетману вялікаму, у выпадку яго прысутнасці ў бітвах камандаваў перадавымі аддзеламі і артылерыяй. У выпадку адсутнасці гетмана вялікага, гетман польны камандаваў усім войскам. У мірны час гетман польны знаходзіўся на паўднёва-ўсходніх межах Рэчы Паспалітай і камандаваў невялікімі рэгулярнымі «кварцянымі войскамі» — аддзеламі, набранымі з уладанняў караля, якія адбівалі несупынныя набегі татараў і туркаў. У гэтыя аддзелы часта ўваходзілі рэестравыя ўкраінскія казакі.