From Wikipedia, the free encyclopedia
Герман Дзям’янавіч Шыманюк, Шыманюк-Парыш-Паплаўскі (1892, в. Грабавец Бельскага павета — пасля 1937; Псеўданім: Скамарох) — кіраўнік беларускага антыпольскага руху на Гродзеншчыне і Беласточчыне.
Герман Шыманюк | |
---|---|
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1937 |
Творы ў Вікікрыніцах |
Яшчэ да 1-й сусветнай вайны жыў у Маскве, дзе вучыўся ў гімназіі, працуючы дворнікам. Па сканчэнні гімназіі да канца 1921 працаваў артыстам маскоўскага тэатра «Буф». Магчыма, агент АДПУ з 1921. У снежні 1921 вярнуўся у в. Грабавец з жонкай Лізай (карэнная масквоўка) і маленькай дачкой Надзяй. У гэты самы час у Агароднічкі пад Беластокам вярнулася Вера Маслоўская (з роду Матэйчукоў). Маслоўская і Шыманюк стварылі разам падпольную арганізацыю, якая змагалася за Беларускую Народную Рэспубліку. Арганізацыя атрымала назву «Брацтва сялян-беларусаў». Яны звязаліся з літоўскім штабам у Мерачы, які арганізоўваў партызанаў, што прызнавалі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі ў Коўне. Герман Шыманюк атрымаў псеўданім «Скамарох» і стаў атаманам Гарадзеншчыны, узначальваў штаб Бельскага павета беларускіх партызанаў.
Вясной 1922, калі Шыманюк вярнуўся з Коўна, ён загадаў Я. Грыцюку арганізаваць баявы атрад. Такім чынам быў створаны атрад у 15-24 чалавек, які здзейсніў шэраг узброеных нападаў. 6 мая 1922 польская паліцыя разбіла лагер атрада Шыманюка, але сам ён здолеў уцячы. З сярэдзіны 1922 Шыманюк у Літве, а з канца 1923 — у БССР. З 1926 — член КП(б)Б. Скончыў камуністычны ўніверсітэт Беларусі пры Цэнтральнай саўпартшколе ў Мінску. З 1930 працаваў у Полацкім райгандлі. З 1933 — кіраўнік Магілёўскага зааветрабфака. У 1937 арыштаваны органамі НКУС. Далейшы лёс невядомы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.