![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/Coat_of_arms_of_Nauru.svg/langbe-640px-Coat_of_arms_of_Nauru.svg.png&w=640&q=50)
Герб Науру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржаўны герб Науру уяўляе сабой шчыт, падзелены на тры часткі. У верхняй частцы на залатым плеценым полі размешчаны сімвал, які некалі быў адным з алхімічных сімвалаў фосфару, паколькі да нядаўняга часу аснову эканомікі вострава складалі фасфарыты. Плецены фон сімвалізуе народ Науру. У правым (у геральдыцы боку вызначаюцца ад уладальніка) ніжнім сярэбраным полі — птушка фрэгат, якая сядзіць на шасце над акіянскімі хвалямі. У левым ніжнім — галінка кветак Calophyllum на блакітным полі. Шчыт атачае вяроўкамі з пальмавага лісця і пёрамі фрэгата. Дванаццаціканцовая зорка над шчытом узята са сцяга. Стужка ў верхняй частцы нясе назву краіны на мясцовай мове. Стужка ўнізе нясе нацыянальны дэвіз краіны God's Will First («Перш за ўсё божая воля»).
Герб Рэспублікі Науру | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Суб’ект | Науру |
Зацверджаны | 1968 |
Заснаванне | 1968 |
Малюнак герба быў створаны ў 1968 годзе пасля абвяшчэння незалежнасці; афіцыйна пачаў выкарыстоўвацца з пачатку 1970-х гадоў.