![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/State_emblem_of_Mongolia.svg/langbe-640px-State_emblem_of_Mongolia.svg.png&w=640&q=50)
Герб Манголіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Манголіі — дзяржаўны герб Манголіі зацверджаны ў 1992 годзе пасля падзення сацыялістычнай Мангольскай Народнай Рэспублікі (МНР). Герб упісаны ў круг. Сіні фон сімвалізуе неба, а залацісты ўзор тумен Нуса, які яго акружае, — адзінства. У цэнтры размешчана фігура, якая спалучае ў сабе нацыянальную эмблему саёмбо (руск.) (бел. і каштоўнага жарабца (руск.) (бел. (Лунгта). Яны з'яўляюцца сімваламі мангольскай незалежнасці, суверэннасці і духу. У верхняй частцы герба, размешчаны талісман чандмані, які ў мангольскім фальклоры выконвае жаданні і сімвалізуе мінулае, сучаснасць і будучыню. Ніжэй цэнтра герба намаляваная горная града, з будысцкім колам лёсу. Гэта кола ахутана стужкай хадаг.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/State_emblem_of_Mongolia.svg/640px-State_emblem_of_Mongolia.svg.png)