Герб Кувейта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Кувейта быў прыняты ў 1963 годзе. У круглай эмблеме бачны доу з сцягам Кувейта на фоне белых аблок і блакітнага неба і блакітна-белых хваль. Над караблём вісіць белая стужка, на якой чорным шрыфтам напісана назва дзяржавы «الكويت دولة». Светлакарычневы сокал з карычнева-белымі пер'ямі апраўляе эмблему. На яго грудзях шчыт з нацыянальным сцягам.
Хуткія факты Герб Кувейта, Дэталі ...
Герб Кувейта | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Кувейт |
Зацверджаны | 1963 |
Заснаванне | 1963 |
Закрыць
Доу як знак марскіх традыцый краіны можна знайсці таксама на гербах Катара і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Сокал — знак племя прарока Мухаммада.