Герб Кубы — афіцыйны геральдычны сімвал Кубы.
Апісанне
Складаецца са шчыта пад фрыгійскім каўпаком, апраўленага дубовай галінай з аднаго боку і галінкай лаўра з другога. Герб быў створаны Мігелем Талонам і быў прыняты 24 красавіка 1906 года.
Герб Рэспублікі Куба мае форму шчыта, падзеленага на тры часткі, у верхняй частцы намаляваны ключ, размешчаны паміж паўвостравамі Фларыда і Юкатан і ўваход у Мексіканскі заліў. Удалечыні — узыходзячае сонца Свабоды. Пальмы і вяршыні гор — сімвалы патрыятызму, свабоды і незалежнасці Кубы. Злева тры сінія паласы кубінскага сцяга азначаюць адзінства трох складовых частак Кубы. Зверху герб вянчае чырвоны фрыгійскі каўпак, які сімвалізуе імкненне да дасягнення высокіх ідэалаў.
Літаратура
- Karl-Heinz Hesmer: Flaggen und Wappen der Welt. Geschichte und Symbolik der Flaggen und Wappen aller Staaten. Bertelsmann Lexikon Verlag, Gütersloh 1992, ISBN 3-570-01082-1
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.