From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Дагестана з’яўляецца дзяржаўным сімвалам Дагестана. Прыняты Парламентам Рэспублікі 20 снежня 1994 года.
Герб Дагестана | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Дагестан |
Зацверджаны | 20 кастрычніка 1994 |
Заснаванне | 20 кастрычніка 1994 |
Герб Дагестана ўяўляе сабою круглы геральдычны шчыт белага колеру, у цэнтральнай частцы якога намаляваны залаты арол. Над ім размешчаны малюнак залатога сонца ў выглядзе дыска, абрамленага спіральным арнаментам. Ля аснавання шчыта размешчаныя бела-залатога колеру снежныя вяршыні гор, раўніна, мора і ў картушы — поціск рукі, абапал якога праходзіць геральдычная стужка з надпісам белымі літарамі «Рэспубліка Дагестан». У верхняй палове шчыт апраўлены залатой паласой, у ніжняй — двума арнаментальнымі кантами: злева — сінім, справа — чырвоным.
Герб Дагестана адлюстроўвае палітычнае, гісторыка-культурнае адзінства больш за 30 роднасных этнасаў, якія сфармаваліся на адносна невялікай тэрыторыі на Паўночным Каўказе.
Арол у міжнароднай сімволіцы азначае ўладу, вяршэнства, дзяржаўную празарлівасць. У народаў Дагестана ён адзін з найбольш ушанаваных прадстаўнікоў свету жывёлін, увасабленне незалежнасці і волі, мужнасці і адвагі, гонару і ўстойлівасці, цягавітасці. Ён знак лепшых рыс нацыянальнага характару дагестанцаў — нацыянальнага гонару, адкрытасці, міралюбнасці, гасціннасці. Гэтую жа ідэю выяўляе і ўзмацняе поціск рукі.
Сонца ў гербе рэспублікі ўвасабляе жыццё, крыніцу жыцця, жыццёвую сілу, святло, багацце, урадлівасць. У цэлым сонца выяўляе ідэю росквіту Дагестана. Залаты колер у гербе падкрэслівае ўладу, дзяржаўнасць.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.