Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь — вышэйшая службовая асоба ў сістэме беларускай пракуратуры. Генеральны пракурор кіруе сістэмай пракуратуры і непасрэдна ўзначальвае Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь прызначаецца на пасаду Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь са згоды Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.