Гематыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гематыт, чырвоны жалязняк — шырока распаўсюджаны мінерал жалеза Fe2O3, адна з найгалоўных жалезных руд. У прыродзе сустракаецца некалькі марфалагічных разнавіднасцяў гематыта: жалезная слюда, чырвоная шкляная галава, жалезная ружа.
Хуткія факты Гематыт - «крывавік», Разнавіднасць гематыту "чырвоная шкляная галава". Мічыган, (ЗША) ...
Гематыт - «крывавік» | |
---|---|
Разнавіднасць гематыту "чырвоная шкляная галава". Мічыган, (ЗША) | |
Формула | Fe2O3 |
Прымесь | Ti, Al, Mn |
Сінгонія | Трыганальная |
Колер | Металічны шэры, да карычнева-чырвонага |
Колер рысы | Чырвона-карычневая |
Цвёрдасць | 5,5—6,5 |
Спайнасць | Не |
Шчыльнасць | 4,9—5,3 г/см³ |
Закрыць
Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае пласцінчатыя, таблітчастыя крышталі, часта ліставатых і лускаватых агламератах. Колер ад жалезна-чорнага, вішнёва-чырвонага. Шчыльнасць каля 5300 кг/м³. Цвёрдасць 6—6,8 па шкале Моаса. Раствараецца ў канцэнтраванай салянай кіслаце.