Гачак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́чак (чэшск.: háček — кручок, ад чэшск.: hák — крук, гак) — дыякрытычны знак, які прастаўляецца ў лацінцы над некаторымі літарамі для надання ім новага гукавога значэння. Самыя распаўсюджаныя літары з гачакам — č, ř, š, ž. Аўтарства знака належыць Яну Гусу, які ўкараніў яго ў 1410 годзе. Форма знака развілася з кропкі (ż). Пазней, магчыма, ужо ў 1412 годзе, гачак прыняў сучасны выгляд — ˇ (ž). Над некаторымі высокімі літарамі (маленькія ť, ď, ľ і вялікая Ľ) гачак у друкаваных шрыфтах выглядае інакш — падобна на апостраф, хоць над вялікімі Ť і Ď адлюстроўваецца звычайнай выявай.