Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарвард-Смітсанаўскі цэнтр астрафізікі (англ.: Harvard-Smithsonian Center for Astrophysics, CfA) — адна з найбуйнейшых у свеце астрафізічных арганізацый. Вучоныя, якія ўваходзяць у яе, працуюць у рамках шырокіх даследчых праграм у вобласці астраноміі, астрафізікі, навук аб зямлі і космасе і выкладання прыродазнаўчых навук. Сваёй галоўнай задачай цэнтр абвяшчае паглыбленне ведаў пра Сусвет і разуменне яго прынцыпаў шляхам навуковых даследаванняў і развіцця астранамічнай і астрафізічнай адукацыі.
Цэнтр быў заснаваны ў 1973 годзе для супрацоўніцтва паміж Смітсанаўскім інстытутам і Гарвардскім універсітэтам. У яго склад уваходзяць Абсерваторыя Гарвардскага каледжа і Смітсанаўская астранамічная абсерваторыя. Асноўны будынак цэнтра размешчаны ў Кембрыджы (штат Масачусетс, ЗША), кіраванне спадарожнікамі ажыццяўляецца з розных пунктаў зямнога шара. Пад кіраўніцтвам Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі створаны Цэнтр малых планет.