Генадзь Васілевіч Багдановіч (31 жніўня 1885, в. Мікольскае Дрысенскага павета Віцебскай губерні — 15 студзеня 1938 (?)) — беларускі грамадскі дзеяч. Брат Вячаслава Багдановіча.

Хуткія факты Генадзь Васілевіч Багдановіч, Род дзейнасці ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (1907), Віленскі настаўніцкі інстытут. У 1918 загадчык юрыдычнага аддзела Белнацкама ў Петраградзе. З 1919 настаўнічаў у Дрысе, пазней — у Віленскай беларускай гімназіі. Выдаваў газету «Незалежная думка». У 1924 эмігрыраваў у СССР, працаваў выкладчыкам віцебскіх педагагічнага тэхнікума і ветэрынарнага інстытута.

15 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе СВБ. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы ў г. Слабадскі Кіраўскай вобласці. Падлягаў пільнаму нагляду АДПУ СССР, трактаваўся як «нераззброены нацдэм». Паўторна арыштаваны 25 ліпеня 1937. Загінуў у зняволенні. Абставіны смерці невядомыя. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957.

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.