Віскоза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віскоза — (ад познелац.: viscosus — глейкі) высокаглейкі канцэнтраваны раствор ксантагената цэлюлозы ў разведзеным растворы NaOH.
Пры апрацоўцы кіслатой віскозы ксантагенат цэлюлозы разбураецца з вылучэннем зыходнай цэлюлозы, якая вылучаецца з раствора.
Віскоза ўжываецца для вытворчасці штучнай скуры (кірза), віскозных невалакністых вырабаў (цэлюлозная плёнка, пластыфіцыраваная гліцэрынам — цэлафан) і для прадзення віскознага валакна.
З валокнаў, атрыманых штучным чынам, скручваюць ніткі, якія кладуцца ў аснову гэтага прыемнага навобмацак матэрыялу. Бляск віскозы супастаўны з шаўковым, за што яе называюць «штучным шоўкам». Штучная поўсць з віскозы ў 1930-х гадах называлася «вістра».
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.