![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Vinnytsia-memorial.jpg/640px-Vinnytsia-memorial.jpg&w=640&q=50)
Вінніцкая трагедыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінніцкая трагедыя альбо Вінніцкая разня — масавыя расстрэлы мірнага насельніцтва ў Вінніцы, якія ажыццяўляліся НКУС на працягу некалькіх гадоў падчас праўлення Іосіфа Сталіна перад пачаткам Другой сусветнай вайны. Масавыя рэпрэсіі пачаліся летам 1937 года, а апошнія былі зафіксаваныя ў мясцовай турме перад адступленнем Чырвонай арміі 1941 года. Даследаванне гэтых злачынстваў пачалося падчас нямецкай акупацыі Вінніцы. Па просьбе мясцовай суполкі і з санкцыі нямецкай адміністрацыі арганізаванае даследаванне пахаванняў пачалося ў маі 1943 года. Па выніках расследавання было выяўлена 91 масавае пахаванне і эксгумаваныя 9439 цел. Мясцовыя жыхары апазналі сярод загінулых 468 сваякоў. Гэтая інфармацыя, фота і вынікі расследавання выкарыстоўваліся нацысцкай прапагандай для дыскрэдытацыі Савецкай улады ў час вайны. Ва Украіне першыя праўдзівыя публікацыі аб трагедыі з’явіліся толькі ў 1988 годзе. Па выніках сучасных даследаванняў, лічыцца, што агульная колькасць рэпрэсаваных за гэты перыяд у Вінніцы і вобласці складае каля 20000 чалавек.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d3/Vinnytsia-memorial.jpg/640px-Vinnytsia-memorial.jpg)